Міжнародны дзень музеяў у Музеі беларускага кнігадрукавання

×

Паведамленне пра памылку

  • Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable в функции bootstrap_table() (строка 208 в файле /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

18 мая ў Музеі беларускага кнігадрукавання прайшлі мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня музеяў.

Супрацоўнікі Музея арганізавалі невялічкае свята для сваіх маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў, прысвечанае чароўнай кнізе Алены Туравай “Рыжык ў Залюстрэччы” і аднайменнаму фільму. Невыпадкова для свята была абраная менавіта гэта кніга, бо здымкі фільма па ёй праходзілі ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як Музей ператварыўся ў здымачную пляцоўку, узгадалі іншыя казкі, па якіх былі знятыя фільмы, самі адчулі сябе маленькімі акцёрамі, падняўшыся на славуты другі паверх Музея-бібліятэкі. Завяршылася свята дэманстрацыяй фільма “Рыжык у Залюстрэччы”.

У кожнага жадаючага была магчымасць наведаць новую выставу “Таямніцы на кніжнай паліцы”, дзе прадстаўлены кнігі славутых беларускіх пісьменнікаў, створаныя імі спецыяльна для дзяцей. (Выстава працягне працу да 25 чэрвеня).

Акрамя таго, у Музеі на працягу ўсяго дня ўдзельнікі дабрачыннай акцыі “10 год разам. Час тварыць дабро” ўпрыгожвалі кветкамі сімвалічнае “Дрэва жыцця”.

Дзякуй за тое, што Вы правялі гэты дзень з намі.

1844